Жыў-быў стары са старой. У старога была свая дачка, а ў бабы - свая. Не любiла мачыха старыкову дачку Алёну за яе прыгажосць i дабрыню. Вось i лупiла яе чым папала, матамi абложвала. А калi стары "заiкаўся", то i яму пападала. Тады яны разам з Алёнкай у хлеве начавалi. А калi ж у мачыхi настрой добры быў, тады разрашала яна ёй спаць у хаце, у сенях, на сасцаным, зрыганым матрасе, накрываючыся гнiлой фуфайкай.
А дачка мачыхi Марфа такой мымрай была, што паглядзеўшы на яе, два пальцы ў рот самi лезлi. Мачыха любiла сваю дачку, кармiла цукеркамi, булачкамi. А Алёнушка, як сабака, аб'едкi даядала. Беднаму Тузiку нават костачак не заставалася. Ён так i сканаў ля сваёй будкi галоднай смерцю.
I вось аднойчы не вытрымала Алёнка, i стырыла цукерку ў "сястры". А тая заўважыла, стала равець, рваць дзеўцы валасы, "бычка" даваць. А на другi дзень мачыха прыказала старому завезцi Аленку ў лес…
Прывёз стары дачку ў сасоннiк. Паплакаў, развiтаўся, i паехаў дахаты.
Голадна, холадна сядзець Алёнцы. А куды ж iсцi? Раптам збоку пачуўся хруст снегу. З гушчы выходзiў Дзед Мароз. Яшчэ здалёк Алёнцы ў нос даў смурод перагару. Дзед iшоў то ў адну старану, то ў другую, то валiўся тварам у снег. Усоўваў два пальцы ў рот, але нiчога не выходзiла.
Алёнка рашыла дапамагчы беднаму дзеду. Яна падбегла да яго, дапамагла падняцца, пажалела: "Што ж ты дзядуля?" Дзядок адразу пацяплеў, убачыўшы прыгожую маладую дзяўчыну. Усмiхнуўся, i пажалiўся што нiяк не можа пасля Новага Году дайсцi дахаты. I дзеўка дапамагла яму, неяк давяла яго дамоў. Дзед, як толькi пераступiў парог, адразу бухнуўся на пол, i заснуў. Аленка таксама ўпала ля яго ў галодны "обмарак"...
Калi дзед Мароз ачуняў з перапою, i заўважыў бедную дзяўчыну, то падняў яе, i занёс у цёплую пасцельку. Прыцягнуў яды цэлую кучу. А сам пайшоў пахмяляцца на "кропку".
Алёнушка прачнулася пад цёплай коўдрай. Ёй было так хораша як нiколi, так цёпла. А тут яшчэ на тумбачцы гара ўсялякай смачной яды. Алёнка думала што гэта сон. Яна рашыла не страчваць момант, i пачала ўсё есцi, каб паспець пакуль не прачнецца...
Алёнушке вельмi спадабалася тут. Стала яна жыць у Дзеда. Але аднойчы рашыла яна праведаць бацьку... Бацька быў вельмi рад што Алёнка засталася жывая. А Мачыха з Марфай ледзь не падавiлiся са злосцi. А калi Алёнка расказала што з ей здарылася ў лесе, то мачыха рашыла адправiць у лес Марфу...
Села Марфа ля елачкi ў цёплым кажушку. Малачко папiвае, булачкай закусвае. Бачыць, з гурбы снегу выпаўзае Дзед Мароз з песняй. Ну, Марфа ўсё як трэба, падбегла да дзядулi, стала падымаць яго. А Дзед, убачыўшы рожу Марфы, адразу абрыгаўся, ды на новыя чаравiкi Марфе. За што i атрымаў гэтымi самымi чаравiкамi па чырвоным носе.
Пасля серыi удараў, Дзед абрубiўся. Марфа абшукала яго кiшанi, але знайшла толькi пачку "Беламору". Са злосцi Марфа яшчэ патаўкла дзеда, i рушыла куды вочы глядзяць. Ды зблудзiла...
Пачынала цямнець. Марфа ўжо страцiла надзею на выратаванне. Раптам здалёку яна ўбачыла агеньчык. Адразу з'явiлася другое дыханне, i Марфа паляцела як на крылах, да свету.
У гушчы лесу стаяла iзбушка-на-кур'iх-ножках. Марфа пастукалася. Дзверы адчынiлiся... Насупраць, як быццам паставiлi люстэрка, стаяла баба, падобная на Марфу. У iзбушцы было надымлена, бабка забiвала "касяк". -"Во дзе дало"- падумала тая -"Сама сябе бачу".
Марфа зайшла: "Дай паесцi, бо здохну!" Бабуська дастала з печы свежых катлетак. Марфа аж глытала iх поўнасцю. Добра што яна не ведала з чаго гэтыя катлеты зроблены. Бо людзi часта знiкалi ў лесе...
Потым Марфа заснула. I болей ужо не прачыналася... А катлеты моцна тугiя атрымалiся з Марфы. Ды нiчога, сабака не жалiўся...
Комментарии
Отправить комментарий