Жыў-быў дзед. I было ў яго тры сыны. I вось рашыў аднойчы дзед лапцi адкiнуць. Пазваў сыноў, i кажа: "Памру я зараз. Дык хачу спадчыну падзялiць памiж вамi."
Даў ён старэйшаму ключы ад "запарожца", ну, каторымi гайкi закручваюць. Калi адрамантуе аўтамабiль, то будзе па бабах гойсаць як фраер. Сярэдняму сыну заставiў хiбару сваю: жывi, сынок! А малодшаму ката заставiў. Ды i кот такi быў дзiўны, у шкарпэтках, нямытых, смярдзючых, дзе ён iх дастаў нiхто не ведае...
Раздаў дзед сваё багацце сынам, i скiкнуў у калодзеж... I сталi сыны жыць-пажываць. Сярэднi - ў шалашы, якi родным домам называў. Старэйшы ў запарожцы спаў. А малодшаму Ваньку дзе спаць? Вось i пайшоў ён па свеце блукаць, жабраваць. А кот такi ўжо балдзёжнiк быў, усё недзе лазiў, шукаў каб прыдурнець валер'янкi якой. А Ванька не балдзеў, бо такi ўжо здыхлiк быў, что ад пляшкi вiна мог загнуцца. Хадзiў, ад ветру калыхаўся. Сядзе на прывал, кавалак хлебу пагрызе, i далей пойдуць.
Нiкога яны не сустракалi з жыўнасцi па дарозе. Пэўна гэта смурод ад катовых шкарпэтак усiх адганяў. Вось выйшлi яны на паляну, а там дом стаiць. Жыла там нейкая пачвара. Пастукаўся Ванька ў дзверы. Гаспадар адчынiў. Ванька адразу ж у штаны i налажыў ад жаху, як убачыў такое страхоцце. Схапiў яго монстр, i - у мясарубку. Скруцiў ён Ваньку разам з гаўном... А ката пачвара так i не заўважыла. Кот пастаяў каля дзвярэй, памяўкаў, пакрыўдзiўся на свайго гаспадара, з гора пайшоў нанюхаўся валер'янкi, i склеiў шкарпэткi...
Комментарии
Отправить комментарий