К
Пры ўезде у калгас наш,
Ты не убачыш надпiс.
Ты не пазнаеш назвы нашай вёскi,
Бо нейкiя прыдуркi
Паламалi усе знакi.
І здалі на жалеза, каб гарэлкі выпіць трошкі.
Тут з раніцы да вечара
Па завуголлях лэкчуць.
Бо больш няма як людзям забаўляцца.
Тут ім не да культуры.
Каровы, свінні, куры.
Ды і яшчэ гарбаціцца на працы.
А я ствараю вершы
Сур'ёзныя і смешныя.
Каб хто пасумаваў, ці пасмяяўся.
А людзі кажуць: дурань,
Раз ты такі разумны,
То што тады ты робіш у калгасе?
Жыву тут, як і вы ўсе.
Бо я тут нарадзіўся.
І лёсам тут прызначана памерці.
Шуфлём гаўно капаю.
І сам сабе чытаю
Чарговы новы рэперскі куплецік.
Гэта калгасны хiп-хоп
У тваім вуху гучыць.
З усiх адтулiн крычыць
Празрысты мой галасок.
У шафе посуд звiнiць,
Калi уключыш на ўсю.
I як свiння запiшчыць
У тваiм хлеве парсюк.
Гэта калгасны хіп-хоп,
Яго ніхто не пачуе,
І пралісне ў інтэрнэце
Выпадковы глядач.
Такіх дурных тут да жопы.
Але ўсё роўна хачу я
Каб хтосьці дзесці калісьці
Мой рэп калгасны убачыў.
Комментарии
Отправить комментарий