Сонейка свецiць.
I маленькiя дзецi
Гуляюць з пясочкам,
Ядуць чарвячочкаў
Маленькiх чырвоненькiх.
А цёплае сонейка
б'е па галоўцы
Дзiцячай маленькай.
Згiнаюцца слабыя
Дзетак каленкi.
А я у цянёчку
Сяджу усю ночку,
Смяюся над дзеткамi,
Нюхаю кветкi,
Сырыя шкарпэткi
Сушу на агнi,
Галодны як цуцык,
У роце - анi,
Нiякае крошкi.
Я з'еў бы i кошку.
Але нават косткi
Знайсцi не магу.
Нiчога, а толькi
Шкурачкi з плёнкi
Ад смачных сасiсак.
Напэўне так блiзка
Я не адчуваў,
Што скора адкiну
Свае капыты.
Колькi на вулiцы
Я начаваў.
Нiколi б такога
Не вытрымаў ты.
Жывем як скаты.
Здыхаем зарання.
Бо нават вады
Не бачым у кране.
Нiколi у краме
Не купiм каўбаскi.
Я нават не ведаю
Хто быў мой бацька.
I мацi закiнула
Дзетку у сметнiк.
Добра што летам,
Добра што плакаў.
Знайшоў мяне бомж,
Кармiў як сабаку,
А сам еў як мышка.
Прыйшла яму крышка.
А цяпер i мая
Чарга ужо блiзка.
Комментарии
Отправить комментарий