Гэта пэўна хлопец твой,
Што ляжыць вунь каля плоту,
Тварам у зямлi сырой,
I слiна сцiкае з роту.
Ну а дзе яго штаны?
Пэўна ён прапiў iх сёння.
Бачыш: ён якi дурны.
А ты кахаеш усё роўна.
Не кахай яго не кахай.
I ня мый яму шкарпэткi.
Не кахай яго не кахай,
Раз такi благi ён гэткi.
Не кахай яго ты лепш.
Ён табе зусiм не пара.
Лепш паслухай ты мой верш,
Як цябе мне не хапае,
Як чакаю я даўно,
Мару каб была маЯ ты.
Толькi ты ЯГО iзноў
п'янага вядзеш да хаты.
Што ляжыць вунь каля плоту,
Тварам у зямлi сырой,
I слiна сцiкае з роту.
Ну а дзе яго штаны?
Пэўна ён прапiў iх сёння.
Бачыш: ён якi дурны.
А ты кахаеш усё роўна.
Не кахай яго не кахай.
I ня мый яму шкарпэткi.
Не кахай яго не кахай,
Раз такi благi ён гэткi.
Не кахай яго ты лепш.
Ён табе зусiм не пара.
Лепш паслухай ты мой верш,
Як цябе мне не хапае,
Як чакаю я даўно,
Мару каб была маЯ ты.
Толькi ты ЯГО iзноў
п'янага вядзеш да хаты.
Комментарии
Отправить комментарий