Дабрыня, вернасць, шчырасць, Вельмi каштоўныя гэтыя якасцi ў нашым жыццi. Напрыклад: вернасць традыцыi,як у фiльме "З лёгкiм парам", кожны год збiрацца ў лазнi, i напiвацца да чорцiкаў.
Асаблiва шчырыя людзі, калi нап'юцца. Тады яны гатовы аддаць апошнiя грошы каб выпiць i напаiць другiх. А калi няма грошаў - нагоняць самагонкi, суседзяў пазавуць, каб было з кiм паразмаўляць, i пачуць пахвалу наконт смаку свайго прадукту. А калi i самагонка скончыцца - не бяда: пойдуць на "точку", i возьмуць на "вэксэль".
Дабрыня прысутнiчае амаль у ўсiх п'яных. Iм весела i радасна, і хочацца каб усiм было так хораша.
Яшчэ адна якасць у п'яных - смеласць. Як п'яны - дык смелы. Усё скажаш, і зробіш, што цвярозы не можаш.
Усе гэтыя якасцi нам дае алкаголь.Каб яго не было - не былi б мы добрымi, смелымi, вернымi, шчырымi.
П'яны апошняй цыгарэткай падзелiцца, i будзе ганарыцца тым што ён п'яны, i што ўчора валяўся, i спаў у канаве.
Комментарии
Отправить комментарий