У лесе стаяў унiтаз. Ён блiшчэў на сонцы, пералiваючыся ўсiмi колерамi вясёлкi.
Дрэвы ўсмоктвалi сваiмi iголкамi ягоны водар. Трава вакол пажаўцела, хоць i на двары было лета.
Толькi вясёлыя мурашы поўзалi, i збiралi трупы задыхнуўшыхся матылькоў. Бывала пападецца iм i заяц, якi не вытрымаў, i даў тут дуба.
Бывае прыходзяць сюды i дзецi. Распаляць вогнiшча, i водзяць карагоды вакол унiтаза, пяюць песнi. Бывала ляснiк прыйдзе апаражнiцца. Тут таксама можна сустрэць i лося, якi прыйшоў папiць вады са слiўнога бачку.
Адкуль ён тут узяўся. Нiхто дакладна не ведае. Некаторыя кажуць, што паставiлi яго тут каб людзi не забруджвалi навакольнае асяроддзе, а культурна рабiлi сваю справу куды трэба. А некаторыя кажуць, што адзiн мужык хацеў тут дом сабе пабудаваць. Пачаў з туалета, ды і яго да канца не дарабіў, бо фiнансаў не хапiла.
Людзi кажуць, а ён стаiць, стаяў, i стаяць будзе. Толькi сасновыя хвойкi, адарваныя ветрам, павольна ложацца на дно унiтаза, i прапiтваюцца яго пахам.
Як бы там нi было, а унiтаз у лесе - справа добрая.
Комментарии
Отправить комментарий