***
Знайдзі з усіх адно сваё прызванне.
Знайдзі сваю, сярод другіх дарог.
Ці будзеш рэзаць вены ты у ванне.
Ці звалішся ты п'яны за парог.
Ці будзеш гнуць спіну ад раніцы да цемры,
Спадзяючыся на тым свеце адпачнуць.
Што бачыш ты ў жыцці звычайна-шэрым?
Ці пажадаў бы ў другі бок звярнуць?
Не ўпэўнены што хопіць табе моцы?
Ці нават думкі не ўзнікала нейкай?
І зноў, аддаўшы ўвесь заробак жонцы,
На працу пойдзеш зарабляць капейку.
А мары засталіся у мінулым.
Няма калі тут гульнямі займацца.
Не кожнаму - быць паспяховым и разумным.
Некаму ж трэба и ў гауне на ферме калупацца.
Комментарии
Отправить комментарий