Надвор'е не спрыяла паходу на прыроду,
А ўсiх хавацца гнала пад цёпленькую коўдру.
А што рабiць Сярожку? Няўжо ляжаць на ложку?
Глядзець якоесьці кіно, пагладжваючы кошку.
Няўжо ў дзень нараджэння ён дома застанецца,
Ды будзе есцi чай з пячэннем. Не, сёння ён нап'ецца,
I будзе поўзаць з песней. Бо шмат ляжыць гарэлкi
Ў багажніку у мэрсе, у яго сябра Генкі.
Вось скора за Сярожам заехацца павiнны,
Каб разам на прыродзе адзначыць iмянiны.
I хлопец iх чакае, глядзiць на свой гадзiннiк,
Ды закусон шукае, адкрыўшы халадзiльнiк.
I вось ужо ў двары пачуўся рухавiк.
I хлопец вылятае, абуўшы чаравiкi.
I свецiцца усмешкай, ён радасны бясконца.
Прымае вiншаваннi, i цiсне рукi хлопцам.
Вось утраiх залезлi яны ў машыну разам.
Ды паляцелi ў лес, на ўсю даючы газу.
На жаль не будзе вогнішча пагодай гэткаю паршывай.
І святкаваць прыйшлося ім усёж-такі ў машыне,
Бо холадна на дворы, i вецер дуе моцны.
Паднялi за Сярогу свае стаканы хлопцы.
Адзiн, другi, i трэццi, закусваючы хлебам.
Пайшлi ўжо потым песнi. А што iм болей трэба?
Усе хлапцы - як бэлi. Равуць як тыя лосi.
Гарэлкi ж многа вельмi яшчэ ў iх засталося.
Хоць палiвай ёй дрэвы, хоць лiй сабе ў валосы.
I што тут не кажыце, а свята удалося…
А вось ужо у раніцы, як развіднела ў лесе крыху,
Рабяты сталі прачынацца, бо не было ужо чым дыхаць.
Смурод аж невыносны машыну ўсю напоўніў.
Як нашатыр пад носам падняў ад перапою.
Смярдзелі Генкавы анучы, бо ён разуў свае шчыблеты.
І Тадзіка ўсю ночку пучыла ад спорчанай катлеты.
Таму яму ў бацінак з калашыны сцякала
Па валасатых лытках жыжа з жыдкога кала.
Яшчэ смярдзела нечым, як быццам нешта здохла.
Ад гэткай колькасці гарэлкі у роце ўсё засохла.
I ў галаве, як быццам, хто малатком грукоча.
Ды лупіць гэдак моцна, што аж вылазяць вочы.
Вось гэта дык прыгоды, так не было нiколi.
Так пiць сярод прыроды яны не будуць болей.
Назад гарэлка лезе. Ужо iм не да смеху.
I кожны быў не рады, што ён сюды прыехаў.
Застаўся б лепей дома, i спаў сабе спакойна,
Каб ведаў што у лесе адбудзецца такое.
I бедны iмянiннiк стаяў як тое зомбi,
Не ведаючы дзе ён, i што ён зараз робiць.
Цяпер яны не будуць так болей пiць нiколi,
Нi ў хаце, нi у хлеве, нi ў лесе, i нi ў полi..
Комментарии
Отправить комментарий