Аркадзь узяў кошык, i пайшоў у лес па грыбы. Ён усё сваё жыццё жыве ў Чарнобыльскай 30-цi кiламетровай зоне. Ён тут нарадзiўся, i вельмi любiў сваю Радзiму.
Аварыя заставiла свой адбiтак - Аркадзь не меў пяць пальцаў, у яго былi шчупальцы, якiмi ён нащупваў грыбы, бо нiчога не бачыў, таму што вочы былi без зрэнкаў.
Вось iдзе ён па лесе, чапляецца за сукi, шукае грыбы. Побач праскочыў чатырохлапы заяц. Але Аркадзь нiчога не пачуў, бо быў глухi, у яго адсутнiчалi вушы.
Раптам ён нащупаў сваiмi шчупальцамi нешта мягкае. Гэта быў мядзведзь,якi нажраўся шчаўя, i ляжаў пад кустом.Ён быў лысы, ад самага нараджэння. I зiмой замярзаў у снезе, а летам адтайваў. Мядзведзь, убачыўшы Аркадзя, спужаўся. Бо Аркадзь быў страшны, у яго былi бiўнi як у слана. Гэтымi бiўнямi ён лёгка ўспароў трыбухi жывёлiне, i прыняўся за трапезу. Праз паўгадзiны ад мядзведзя засталася толькi куча калу,якую адлажыў Аркадзь пасля снедання.
Насыцiўшыся, Аркадзь пайшоў дадому. Ён нiчога не бачыў i не чуў, але арыентаваўся на ультра-гукавыя хвалi. Дабраўшыся да сваёй зямлянкi, ён улёгся на яловыя лапкi, i заснуў.
...Вучоныя сабралiся ў экспедыцыю ў Чарнобыльскi лес. Да iх дайшлi чуткi што там жывуць мутанты, i таму яны прынялi меры бяспекi, адзелi скафандры, селi ў БТР, i паехалi.
Вось БТР пад'ехаў да патрэбнага месца.Вучоныя высадзiлiся на паляне. Таксама была з iмi ахова з вайскоўцаў. З неба свяцiла сiняе сонца. Яно здавалася сiнiм таму што шкло ў скафандрах было такое, супраць-сонечнае. Навёўшы па баках сканэры, людзi рушылi ў глыб лесу...
Аркадзь спаў i бачыў сон. Яму снiлiся яго бацькi. Яны выкiнулi дзiцё адразу пасля нараджэння, на паляне ў лесе. Яго выратавала чарнобыльская дзікая карова. Яна праходзіла побач, а малы як усмактаўся ў вымя, так і боўтаўся на ім два гады, пакуль карова не дала дуба...
Раптам Аркадзь прачнуўся. Ягоны бiялагiчны тэрма-улавiцель адчуў свежае мяса. Спрацаваў iнстынкт, i Аркадзь выскачыў з бярлогi. Але ваякi хутка яго ўлажылi з крупнакалiбернага кулямёту. Аркадзь пакорчыўся, i адкiнуў капыты. Яго падабралi, заняслi ў БТР, i павязлi ў лабараторыю. Другiя вучоныя, што чакалi труп на даследванне, убачыўшы яго, сталi рыгать, ды так што аж страўнiк вылазiў праз горла. Бо Аркадзь моцна смярдзеў, а з дзюрак ад пуль вылазiлi глисты-мутанты.
Адзеўшы скафандры, вучоныя набралi глiстоў у прабiркi для вопытаў. У чарвей быў зменены генатiп i фенатiп з-за радыяцыi. Пры далейшым развiццi, яны станавiлiся вялiкiмi атрутнымi мухамi. Iх фекалii раз'ядалi шкло прабiрак. I мухi выпаўзлi. Пазабiвалi вучоных, i насадзiлi свае яйкi на ix трупы. Хутка ўся планета была акупiравана гэтымi мухамi. Але знаходзiлicя людзi-мутанты якiя мелi iмунiтэт да атруты.I з цягам часу на зямлi засталiся адны дэбiлы i уроды...
...I тут Аркадзя разбудзiў будзiльнiк.Трэба ў школу.
-"Ну i сон" - падумаў Аркадзь -"Здохнуць можна". I здох.
Комментарии
Отправить комментарий