Пераказ твора Быкава "Кар'ер"
Па мiннаму полю паўзуць два савецкiя салдаты. Паўсюль iдзе стральба, грукочуць выбухі. Але салдаты яшчэ жывыя. Паўзуць хаваючыся за трупы сваiх землякоў.
Нарэшце дапаўзлi да лесу. Лейтэнант ўскочыў ад радасцi, і тут жа атрымаў чаргу з кулямёта. Пеця, другi салдат, не ўставаў, але i яму папала ў нагу. Ён неяк запоўз далей у лес, i падняўся. Кульгаючы ён пайшоў куды вочы глядзяць, і ўвалiўся ў яму. Зламаў правую руку. Гэтыя ямы рабiлi партызаны, так лавiлi немцаў. Галодныя былi, жраць нечага. Вось немцаў лавiлi i елi.
Сядзiць Пеця ў яме, i плача, бо балiць i рука,i нага. Тут пачулiся нечыя крокi. Гэта партызаны рабiлi абход.Падышлi да ямы.
-"Ооо, ежа!"- закрычалi яны ад радасцi.
-"Я свой!"- крыкнуў Пеця. Але яго аглушылi прыкла́дам ружжа...
Прачнуўся ён, ужо вiсючы над кастром.
-"Я ж свой!"- ізноў заравеў Пеця.
-"Свой - не свой, а еcцi ўсё хочацца заўсёды"- прамовiў учарнелы партызан, i зноў улупiў прыкладам...
Ачнуўся Пеця ўжо ў зямлянцы камандзiра.
-"Выбачай!"- кажа камандзiр, -"Людзi галодныя, патроху мазгi адказваюць. Я чуць выратаваў цябе, убачыўшы савецкую форму. Але за гэта ты павiнен нам адплацiць. Пойдзеш у вёску, i прынясеш адтуль самагонкi i парсючка."
Надзелi Пецю ашыйнiк. Калi праз два днi ён не вернецца, то ашыйнiк узарвецца. Калi паспрабуе зняць - таксама ўзарвецца. I Пеця пайшоў, з паломанай рукой, з прастрэленай нагой. Але да вёскi дабраўся.
Палез у блiжэйшы хлеў за парсючком. Але знайшоў толькi ягоны навоз. Парсючка немцы даўно з'елi.
Тады Пеця пайшоў у хату, за самагонкай. Пагрукаў у дзверы. Гаспадыня адчынiла, пусцiла ў дом, налiла 100 грам. Спытала: хто ён, чаму ўвесь у крывi, чаму кульгае. Пеця згадзiўся расказаць толькi за бутэльку. Яна паставiла лiтроўку на стол. I села, падпiраючы рукой падбародак, уважлiва слухаць Пецяву гiсторыю. Пакуль той пiў i еў...
Ранiцой Пеця прачнуўся на печы. Вельмi балела галава. А яшчэ больш - нага. Салдат закасаў штанiну. У ране ўжо краталiся апарышы. Смярдзела здохляй.
Жанчына сказала што ў вёсцы ёсць хiрург-самавучка. I ён яму дапаможа.
Хiрург прыйшоў з тапаром i бутэлькай спiрту. Увёў у вену паўлiтра. I Пеця заснуў...
Прачнуўся без нагi. I закрычаў: "Як я без нагi? Мне ж трэба icцi."
-"Мы новую прышыем" - весела сказаў "доктар". Схадзiў дахаты, прынёс замарожаную нагу немца, i прышыў.
На наступную ранiцу трэба было ўжо рухацца да партызан. Пеця адпавядаў доктрау пра ашыйнік. Але "доктар" сказаў:" Гэта не праблема. Я таксама i сапёрствам займаюся."
Ашыйнiк быў зняты. Аказалася што партызаны падманулi. Нiякага запалу ўнутры не было, а быў насыпаны пясок. З радасцi Пеця высадзiў бутэльку з гарла, i залёг cпаць...
Яго разбудзiла гаспадыня. Па вёсцы швэндалiся палiцаi. Прыхвацiўшы з сабой бутэльку, Пеця выскачыў праз вакно, i пабег. Па дарозе ён закапаў бутэльку ў кар'еры...
Прайшло 30 гадоў. I Пятро ўспомнiў пра гэту бутэльку. Прыехаў сюды. Жыў у палатцы, капаў кар'ер, шукаў бутэльку. Ужо два месяцы як ён тут. А вынiку пакуль не было. Да яго прыходзiлi розныя мясцовыя алкаголiкi, пiлi разам з iм. Аднойчы прыйшоў дзядзька Iван, прынёс самагоначкi, выпiлi.
-"Ну што?"- запытаў той, -"Чаго ты тут усё капаеш i капаеш?"
Пётра не хацеў гаварыць праўду, сказаў што трэнiруе мышцы. А дзядзька апавядаў сваю гiсторыю:
Прыйшоў я аднойчы сюды,чарвякоў на рыбалку накапаць.Капаю-капаю, тока - раз - нешта цвёрдае. Гляджу - бутэлька. Так на рыбу i не схадзiў, напiўся.
Пачуўшы гэта Пётр быў у шоку.
На наступны дзень ён ужо не капаў кар'ер, а вiсеў на дрэве...
Комментарии
Отправить комментарий