Жолуд Сямён Яўгенавiч - перадавiк Калгасу iмя 15-цi лысых вожыкаў. Ён за гэты год перакiдаў навозу на 115% больш нормы. Па 20 часоў у суткi ён не вылазiў з фермы.
Сёння яго віншуе Мiнiстр сельскай гаспадаркi Антон Вiктаравiч Перакiдайла. Калiсцi i ён пераконваў норму. А цяпер уручае дыплом Жолуду, i жадае яму ў наступным годзе перакiдаць яшчэ больш.
На цэрэмонii ўручэння Сямён сфатаграфiраўся з Лукашэнкам. Наш прэзiдент зрабiў некалькi кiдкоў праз вакно, у знак сваёй павагi да Сямёна Яўгенавiча.
Iнтэрв'ю :
- Скажыце, Сямён Яўгенавiч, як вы прыстасавалiся да такой справы ?
- Яшчэ з дзяцiнства бацька мяне прывучыў выкiдваць навоз у кароў i свiней. Спачатку было цяжка, але я хутка прывык, i зараз кiдаю без цяжкасцi.
- А ў чым сакрэт вашай перамогi над другiмi ?
- Ну, я не ведаю. Напэўне таму што я заўсёды па жыццi хацеў быць першым.
- А чым яшчэ вы займаецеся акрамя кiдання навозу, якое маеце хоббi ?
- П ' ю .
- Што ?
- Спiрт.
- А яшчэ ?
- А больш нi на што часу не застаецца...
Ну што ж, пажадаем Сямёну Яўгенавшчу поспехаў на гэтым попрышчы, i развiтаемся.
З вамi быў карэспандэнт Раёнкi , Додiк С.В.
Комментарии
Отправить комментарий