***
Кiпцюры на руках як нажы,
Фарбаваныя колерам неба.
Як завуць цябе дзеўка, скажы.
I чаму ты - тварам аб глебу?
На смурод абрыганых валос
З наваколля зляцеліся мухі.
Дзе падзелася ўся прыгажосць,
Пасля некалькі шклянак сівухі?
Дзе усмешка што вабіла ўсіх?
Дзе той позірк, што сэрца ўзварушыць?
Галасок, які радаваў слых,
Зараз рэжа абразамі вушы.
Ты шукала на жопу прыгод.
І з размазаннай тушшу па твары,
Ты ляжыш у сваіх жа рыготах,
Выглядаючы як пачвара.
Комментарии
Отправить комментарий