***
Чаго ты дзерыш горла,
І расчыняеш ляпу?
Чаго равеш ты ровам?
Ці даць табе па храпу?
Каб ажно знесла сківіцу.
Каб болі ўжо не вяркаў
Можа тады пачухаеш патыліцу,
Каб больш не атрымаць па карку.
Скажы, што за мянтрэгі?
Навошта гэта звяга?
Чаго пішчыш як рэзаны?
Што робіцца аж блага.
Чаго ты тут скавычыш?
Ад гукаў гэтых млосна.
Чаго ты ў боты дрышчыш?
Ці зубы жмуць у дзёснах?
Чаго ты серыш жарам?
Ад злосці вылупіўшы вочы.
Як нейкая пачвара.
Ці па гарбу шуфлём ты хочаш?
Няхай цябе пярун.
Няхай жа цябе пранцы.
Няхай мне бог даруе
За гэткага засранца.
Няхай цябе халера.
Хай чорт цябе бяры, каб ведаў.
Засунь у сраку свой язык карэлы,
І каб мне болей не было такіх выбэндаў!
Комментарии
Отправить комментарий