***
А курыць цябе бацька вучыў?
Ці яго ты не ведаеш змалку?
З-за таго што сям'ю зберагчы
Не змагла бесталковая мамка.
Не?
Казала што ён выпіваў?
А затым распускаў свае рукі?
Ды яшчэ і па бабах гуляў?
Карацей: быў канкрэтным прыдуркам.
А яна не казала чаго
За такога выходзіла замуж,
Калі бачыла ўсе недахопы яго?
Ён другім быў? Ён лепшы быў самы?
На руках сваю жонку насіў.
Цалаваў у салодкія вусны.
Што ж нарэшце зрабілася з ім,
Што ён гэткім гаўном абярнуўся?
Можа з часам матуля рашыла
Што глядзець за сабой больш не трэба.
Раз хамут ужо ў бацькі на шыі,
Можна быць перад ім і нязгрэбнай,
Не гуляць у ласкавую больш,
Апранацца ў старыя сукенкі,
Уначы, спаць у ложыку лёгшы,
Адварочвацца тварам да сценкі.
Пачала адчуваць сябе вольна,
Даючы не па справе заўвагі,
З жорсткiм поглядам незадаволенным,
Пазбаўляючы мужа павагі.
Заместа таго каб сядзець за спіной,
Дзяцей даглядаць, і чакаць яго з працы.
Рашыла змагацца з той самай сцяной,
Хто галоўны ў сям'і разабрацца.
Усё болей яго пілавала.
Нейкi час ён цярплiва трымаўся.
Але ўпартасць сцяну раздзяўбала.
І жанчына ні з чым засталася.
І чаму ж цябе маці вучыла?
Што заклала у розум дзіцяці?
Каб ты вырас сапраўдным мужчынам,
Цябе павінен быў выхаваць бацька.
Комментарии
Отправить комментарий