Пачатак
- Эй, Васiль, уставай ! - пачуўся скрозь сон нечый голас. А потым нечыя дужыя рукi пачалi штурхаць яго.
Васiль адразу ж пачуў моцны боль у галаве. Адплюшчыўшы вочы, ён спачатку ўбачыў белыя аблокi на блакiтным небе, а потым лысы карак свайго сябра Антося.
-Што здарылася ? - вымавiў праз сiлу Васiль.
-Пашлi пахмяляцца !
Васiль узняў галаву, i ледзь зноў не страцiў прытомнасць. Мазгi аж выпiралi, накачаныя ўчарашнiм самагонам.
Дзе яны знаходзiлiся, Васiль адразу не мог пазнаць: зялёная траўка, птушачкi пяюць, сонейка свецiць...пустыя бутэлькi, акуркi ад цыгарэт...
Антось дапамог сябру падняцца.
- А што было ? - запытаў Васiль - Я нiчога не памятаю.
- А я, думаеш, ведаю ? - адказаў Антось.
Пазней яны ўспомнiлi, што ўчора была субота. Гэта ўжо - нешта...
Потым успомнiлася, што яны мачылi нечый дзень нараджэння. I што была вялiкая таўпа народу, некалькi яшчыкаў гарэлкi, i канiстра самагонкi. Далей усё было - як у тумане...
А дзе астатнiя ? Васiль прыкмецiў у траве цела. Падышоўшы блiжэй, хлапцы пазаналi што гэта Слаўка. Ён ляжаў тварам у зямлю. На доўгiх чорных непрычосаных валосах папрылiпала ўсялякай саломы, кузнечыкаў, кавалкаў неперавараных страўнiкам агуркоў, i патушаных бычкоў.
Слаўку падняць было цяжэй. Ён нешта мармытаў сабе пад нос. Ногi не рухалiся. Мальцы працягнулi яго пяць метраў, ды кiнулi, бо моцна цяжкi ён быў. Дый яшчэ яго пачало укачываць, бо кадык стаў дзёргацца...Слаўка i сапраўды нарыгаў у пясок, у якi потым i лёг ягоны твар...
У радыюсе 100 метраў валялася яшчэ шмат такiх рабят. I амаль усе былi непад'ёмныя. Таму Васiль з Антосям рашылi пахмялiцца ўдваiх. Добра iсцi далёка не трэба было. Бо пад кустом стаяў яшчэ нявыпiты яшчык гарэлкi...
(працяг будзе)

Комментарии
Отправить комментарий