Калi я вучыўся ў школе, я вельмi не любiў чытаць лiтаратуру, бо ў школьнай праграме вывучалiся не цiкавыя творы, асаблiва для дзяцей. Я нiколi нiчога не чытаў, а адказваў ля дашкi толькi тое што пачуў на ўроках. Часта, калi прыходзiлася пiсаць сачыненнi па лiтаратуры, я проста сядзеў i пiсаў у лiстку такiя вось пародыi...
Сачыненне "Сэрца на далонi".
У новых бiлетах па лiтаратуры ўжо не трэба ведаць бiяграфiю Шамякiна, але трэба адзначыць, што на дар пiсьменнiка падзейнiчаў удар кiрпiчом у чэрап. Кiрпiч скiнуў зверху нейкi псiх, што рашыў пажартаваць на 1 красавiка.Самы вялiкi раман пiсьменнiка "Сэрца на далонi". Ён пiсаў яго 34 гады. Галоўны герой - хiрург Яраш, якому вельмi падабалася яго праца. Ён любiў дзяржаць сэрца на далонi ў час аперацый, хоць былi яны i не на сэрцы. Яраш здурнеў у час вайны, калi ўбачыў пасля выбуху сэрца свайго баявога таварыша, што ўпала каля Яраша, i яшчэ стукала.
Другi адмоўны герой - Гукан. Ён пiсаў апавяданнi пра вайну, але пiсаў не праўду, а амаль усё выдумляў. Бо ў час вайны, ён сядзеў схаваўшыся ў склепе. А вылез адтуль пасля Перамогi як герой.
Аднойчы ў рукi Яраша папала адно з апавяданняў Гукана. Ён прачытаў, потым пайшоў да тога дамоў, i зрабiў яму аперацыю...
Таксама ў рамане паказваецца жыццё моладзi. Тут два героi : Славiк i Тарас.
Славiк быў бойкi да ўсяго, кожны дзень ён лактаў самагонку, бадзяўся з дзеўкамi. А Тарас быў цiхi, бо быў нямы. Ён страцiў мову, калi ў 10 класе яму зацанiў прычоску Славiк, улупiўшы нагой па карку...
Замысел Шамякiна - паказаць жыццё сучаснасцi, жыццё розных людзей, розных пакаленнняў i прафесiй.
Урывак:
Аднойчы сустрэлiся на вулiцы Яраш i Тарас. Яраш вельмi хацеў курыць, i ён вежлiва звярнўся да хлопца з просьбай закурыць. Але Тарас моўчкi збянтэжана адвярнуўся , быццам не пачуў. Тады Яраш яшчэ раз запытаў, Тарас маўчаў. За знявагу да сталейшых Яраш стаў лупiць Тараса. Хацеў яму зрабiць аперацыю, але пад рукой не было инструментаў. Вырубiўшы Тараса, Яраш пайшоў далей.
Калi Тарас ачуняў, ён выругаўся матам , i не мог паверыць сваiм вушам : ён навучыўся гаварыць... Тарас быў вельмi рад. Ён хадзiў абросшы, валасаты, бо баяўся стрыгчыся, каб Славiк зноў не зацанiў прычоску.
Але мацi аднойчы ноччу пастрыгла Тараса. Калi той ранiцай прачнуўся, i не ўбачыў на галаве валос, то спужаўся, i схаваўся ў склепе. Хаваўся ён там 45 гадоў, пакуль не пачуў што Славiк памёр. Вылезшы Тарас не мог нарадавацца свабодзе. Ён скакаў як дурны. Але нечаянна скокнуў на адну нагу крыва, i паламаў яе. Пералом атрымаўся адкрытым, бо ад сядзення ў склепе косцi патрухнелi. Тарас загiнуў ад страты крывi..
Комментарии
Отправить комментарий