*
Зiрнi туды, куды даўно iдзеш ты.
Што цябе чакае? Можа добрае нешта?
А можа з-за кустоў выскачыць хтосьцi,
Можа надае табе добра у косцi.
За што? - запытаешся ты у яго.
Ды проста яму рабiць няма чаго.
Ён палезе назад, чакаць будзе другога,
Што пройдзе яшчэ таксама гэтай дарогай.
Цi ўстанеш, цi пойдзеш далей, цi звярнеш.
А можа назад са ўсiх ног ты папрэш.
I не сунешся больш ты нiкуды нiколi.
Будзеш толькi хадзiць па сваiм наваколлi.
А можа ты кучу сяброў сабярэш.
I тому прыдурку у твар надаеш.
Бо хто ты адзiн? Ці будзеш гатоў
Адпомсцiць казлу, што вылазiць з кустоў?
А можа сяброў у цябе не было i нiколi?
Можа сам не хацеў давяраць ты нiкому?
Дзверы закрыў, каб нiхто не хадзiў,
I ў пакоі ў спакоі сядзiш ты адзiн.
Комментарии
Отправить комментарий