15.12.2001
Звычайны беларускi вечар у Асялках. Патрошку сонца спускаецца за гарызонт. На небе дзе-нiдзе плывуць маленькiя аблачынки. Так цiха, што нават ветрык не калыхне лiсточкi на маладой асiнцы каля сметнiку. Малыя дзецi бегаюць па дарозе з лопнутым гумовым мячыкам, гуляюць у футбол. I кучы, якiя адлажылi каровы, дзецям - не памеха. I нiчога што Яшка вымазаў свае штаны ў свежай ляпёшцы - мамка пасцiрае.
А на лавачцы ля сваёй хаты сядзеў Генка, i курыў "Belamor". На хлопцу была адзета парваная вымазаная фуфайка, шорты колеру дзiцячай нечаканасцi, i гумовыя чорныя боты з налiпшым тоўстым слоем навозу. Кожная зацяжка папяросы суправаджалася задавальняючым заплюскваннем вачэй. У гэтыя хвiлiны Генка адпачываў пасля перакiдання навозу за хлевам у прычэп. Добра што сёння будзе баня, i Генка змые з сябе гэтыя непрыемныя пахi.
За метраў 10 ад хлеву стаяла лазня, на беразе сажалкi, дзе сядзеў меньшы Генкаў брат Кастусь, i лавiў рыбу. Але на вуду пападалiся толькi старыя боты, цэлафанавыя пакеты са смеццем, дохлыя парасяты, i iншыя рэчы.
Вось падыйшоў Генка. Лазня ўжо вытапiлася, i ён прыйшоў мыцца. "Ну як рыба?"- запытаў ён у брата. Той ад нечаканасцi дрыгнуўся, i звалiўся ў смярдзючую ваду. Добра што было тут не глыбока, i Кастусь лёгка вылез.
Браты зайшлi ў лазню. Пачалi раздзявацца. Кастусь увесь час смяяўся з Генкавага валасатага пiсюна, бо ў самога яшчэ не аброс, бо яму ўсяго 10 год. А Генку ўжо заўтра будзе 18. А сёння ён пойдзе на танцы, там насадзiцца, але адзначаць будзе свята заўтра ў крузе сяброў. Нарэшце ён зможа ўдзельнiчаць у выбарах прэзiдэнта, купляць у краме гарэлку, бо пакуль не прадавалi.
Толькi адно трывожыла хлапца: нiяк ён не мог сваю каханую дзяўчыну раскруцiць. Не хоча яна быць з iм, пасылае Генку на розныя часткi цела. А ён не можа без яе, свята верыць што яна будзе яго. I сёння на танцах ён будзе спрабаваць падступiцца да яе, i запрасiць назаўтра на свой дзень нараджэння.
***
У 9 гадзiн вечару да Генкi прыйшоў ягоны сябра Алесь. Ён ужо падрыхтаваўся да танцаў, глынуў флакон адэкалону, адзеў свой новы касцюм рэпера з башлыком. Пагуляўшы на прыстаўцы ў "Марыо", Генка з Алесем рушылi на танцы. Для сугрэву яны высадзiлi бутэлечку самагонкi. Клуб сустрэў iх песняй гурта "Руки ўгору"-"Так табе i трэба". Самагон ужо гуляў у жылах, таму сябры адразу пачалi танцаваць. Усё мiльгацела ў вачах Генкi: знаёмыя i незнаёмыя твары людзей. Але адзiн твар прымусiў яго прыпынiцца… У клуб зайшла ягоная Iра з сяброўкай. Генка рэзка змянiўся: як жа з ёй пагаварыць?
А Iра, не звяртаючы ўвагi на хлопца, пайшла, i села з сяброўкай на апошнiх крэслах. Генка зразумеў: трэба дабавiць… I пабег дахаты браць гарэлку з запасаў назаўтра.
...Iра танцавала, калi ў клуб завалiў бухi Генка. Шукаючы нешта сваiмi шклянымi вачамi, ён зiгзагам рушыў у напрамку Iры. Яна за метраў 5 ужо адчула пах перагару. А калi Генка падыйшоў упрытык, то дыхаць было немагчыма. Ён нешта спрабаваў выгаварыць, але дзяўчына нiчога не разумела, i ад смуроду пачынала сама п'янець. Сяброўка схапiла яе за руку, i пацягнула падальш ад гэтага алкаша. Але Генка таксама схапiў Iрышку за руку, i не адпускаў.. Толькi моцны ўдар здаравеннага Толiка заставiў яго адстаць ад дзяўчыны…
***
Ранiцай Генка падняўся ў 12 часоў. Галава адразу дала аб сабе ведаць, яна развальвалася на кавалкi. Што было далей, пасля ўчарашніх падзей, Генка амаль не памятаў. Ён спрабаваў падняцца, але башка не падымалася, вельмi цяжкая была, ды яшчэ i да падушкi прылiпла. Недзе ж разбiў галаву - думаў Генка, шчупаючы свой кацялок. Але гэта была не кроў, а рыгота, яна засохла, i падушка прыклеiлася да валасоў. Прыдзержываючы падушку рукой, Генка стаў на падлогу. Яго нага стала ў нешта мокрае i склiзкае… Увесь палавiк каля ложку быў таксама зрыганы.
Гiдлiва скрывiўшы рожу, i трасучы сваiмi мокрымi дзiравымi шкарпэткамi, Генка пашураваў у сарцiр. "Добра што мацi не ведае"- думаў Генка -"Добра што да бабы з'ехалi." На дзень нараджэння Генка дагаварыўся з бацькам, што яны з'едуць да бабы, i ён з сябрамi адзначыць свята ў хаце… Зайшоўшы ў талчок, Генка нахiлiўся над унiтазам, i вырыгаў ёмiстасць свайго страўнiка… Доўга ён тут сядзеў абдымаючы унiтаз. Тут i заснуў у лужы сваёй рыготы і сцання.
***
Пад вечар пачалi грукацца ў дзверы. Гэта ўжо прыходзiлi госцi. Першым прыйшоў Алесь. Па звычцы, ён увайшоў у хату, як у сваю. Ён крычаў, гукаў, але нiхто не адзываўся. Потым па зову кiшэчнiку Алесь пабег у туалет. Там ён i натыкнуўся на ляжачага Генку..
Алесь набраў у ванну халоднай вады, i ўкiнуў туды сябра. Генка ачуняў адразу. Вылупiўшы вочы, ён глядзеў на рожу сябра. З галавы не выходзiлi пытаннi: дзе я, хто я, што я тут раблю?
Стакан гарэлкi сагрэў прамокшага Генку.. Закускi на стале было мала, але гэта не галоўнае. Ёсць гарэлка, ёсць кампанiя, а што болi трэба? Няма толькi той дзяўчыны, якую ён хацеў запрасiць на свята. Iзноў перад Генкавымi вачамi прадстала Iра. Для Генкi яна была самай лепшай у свеце, хоць i пасылала яго падалей. Можа яна проста алкаголiкаў не выносiла? Бо Генка цвярозы нi разу да яе не падыходзiў, толькi ў стане - аб зямлю.
Так, думаючы пра сваю каханую, Генка i заснуў тварам у мiсцы… Яму стала 18.
***
Генка прыйшоў з возера. I адразу заляцеў на кухню, каб перакусiць. Каля плiты стаяла мацi. Толькi ўбачыўшы сына, яна моўчкi аддала яму нейкую паперку… Павестка.. Генка ведаў што яна некалi прыйдзе, рыхтаваў сябе да гэтага, але сэрца ўсё роўна ледзь не стала.
На провадах былi сябры, сваякi. Але не было самай галоўнай, якая не выходзiла з галавы. Доўга цяпер ён не ўбачыць сваю любую.
Генка садзiўся на цягнік. "Бывай радзiма, бывай гражданка, бывайце сябры, i мамка."
Цягнік паехаў. Генка пазнаёмiўся з хлапцамi, сябрамi па няшчасцю, i разам яны працягвалi мачыць свае провады. Генка пiў адну за адной, пакуль не заснуў…
***
Прайшоў год.
Цёплы летнi вечар. На чыгуначным прыпынку на лавачцы сядзела закаханая парачка. Здалёк гудзеў цягнiк. Пад'ехаўшы, ён спынiўся. Адчынiлiся дзверы. Вылезла нейкая цётка з сумкай. А ззаду за ёй, вывалiўся п'яны салдат… Хлопец, што сядзеў з дзяўчынай, стрымаў дыханне: "Гяндос!". Так, гэта быў Генка, ён прыехаў у отпуск. Хлопец рвнуўся падымаць сябра...
У хаце сядзеў Генка з бацькам, яны ваўсю мачылi прыезд. У хату пастукаўся нехта. Гэта быў Алесь. У руцэ ён трымаў бутэльку. Хлопец саставiў iм кампанiю...
Ранiцай Генка прачнуўся, i нiяк не мог зразумець: дзе ён. Бо ўжо прывык да казармы. Ды i прачнуўся ён пад сталом. Побач скруцiўшыся спаў Алесь...
За апахмелкай Генка спытаў у Алеся пра Iру.
-"Ты што, дурань? Яшчэ не забыўся пра яе?"- здзiвiўся той -"Я даўно яе не бачыў. Не ведаю дзе яна зараз. Вось пойдзем у суботу на танцы, пабачым."
***
Вось и субота. Генка памыўся ў лазнi. Цэлы год ён так хораша не мыўся. А цяпер - як нанава радзiўся.
Перад танцамi сябры выпiлi бутэлечку для весялосцi. I рушылi на дыскатэку. Людзей сабралася вельмi многа, усё ж такi - летнiя канiкулы. Тут i п'яныя шасцiкласнiкi, i дзяўчынкi гадоў 14-цi з цыгарэтамi. Але Генка не звяртаў нi на што ўвагi, ён шукаў вачамi сваю каханую. Больш нiхто яму не патрэбен быў. Але нiдзе яе не было вiдаць. I вясёлая музыка яго не заводзiла… Генка сабраўся, i пайшоў дадому, залiваць сваё гора.
Iдучы па вулiцы, пры святле лiхтароў, ён заўважыў дзвюх дзяўчын. Падыйшоўшы блiжэй, Генка ўбачыў ЯЕ… Iра стаяла з сяброўкай, i смалiла цыгарэту.
- Прывет - сказаў Генадзь.
- Прывет. Нешта забыўся?
Iрка ўжо была не тая. Ужо некалькi месяцаў яна курыла траўку, i прынiмала наркотыкi. Такой яна стала паступiўшы ў вучылiшча, i пажыўшы ў абшчаге.
-"Слыш, чувак, валi, адсюда"- пачуў Генка ад дзяўчыны. Яе вочы глядзелi ў нiкуды...
Генка не ведаў што i сказаць. Ён моўчкi яшчэ пастаяў, i з крыўдай рушыў далей. Дома зноў напiўся, i заснуў.
Ранiцай iзноў трашчала галава. I толькi пасля бомбы вiна, яна перастала балець. Генку ўспамiналася Iра, яна была зусiм не такая як раней… Год быў у армii, а яна ўсё так i не выйшла з галавы. Да...
Пад абед зайшоў у госцi Алесь. Ён прынёс з сабой вiдэа-касету.
-"Хочаш паглядзець?"- прапанаваў ён Генку.
-"А што там?"
-"Убачыш."- хiтра падмiргнуў Алесь.
На касете была парнуха. Здымка аматарскай вiдэа-камерай.
А ў адной сцэне Генка ўбачыў тое, што ўявiць сабе нiколi не мог, нават у страшных снах...Там была ЯНА... Тры мужыкi па чарзе ўваходзiлi ў яе. Яна вiдаць была пад кайфам. Толькi стагнала. А мужыкi тварылi што хацелi...
У Генкi камок у горле застраў. У галаве мутнела. Слёзы самi кацiлiся з вачэй.
А Алесь сядзеў, i пускаў слюну. Яму вельмi падабалася тое што адбывалася на экране. Ён нават i не пазнаў што там была каханая сябра. Алесь не прыкмецiў, як Генка пакiнуў пакой... Толькi калi касета скончылася, тады Алесь заўважыў што сябра няма. Алесь пайшоў у туалет. Дзверы былi зачыненыя знутры. "Напэўне не вытрымаў, раней за мяне пабег"- падумаў Алесь. Ён пачаў грукаць у дзверы, i насмiхацца. Але з-за дзвярэй нiхто не адгукаўся.
Прайшло з паўгадзiны. I Алесь зразумеў, што там - нешта не тое. Ён пачаў бiць у дзверы нагамi з разбегу. Калi дзверы выскачылi, Алесь застыў ад жаху... Гена вiсеў на вяроўцы. Ратаваць было ўжо позна.
...Хто быў вiнаваты ў смерцi хлопца, дэтэктыў адказаць не змог. Запiскi Гена не заставiў.
А Iрка нават i не падазравала, што тога хлопца ўжо няма. Ды ёй па-барабану было на ўсё. Ён быў нiкiм у яе жыццi.
А яна для яго - УCIМ. Страцiўшы надзею, ён страцiў асалоду жыцця.
THE END
Комментарии
Отправить комментарий