Iржавы аўтобус фыркаючы спынiўся каля нейкага шалашу. Гэта быў прыпынак. У шалашы хавалiся людзi ад дажджу, калi чакалi аўтобуса. З дзвярэй вылез Ясь. "Родныя мясцiны, прырода, прыгажосць!" - усклiкнуў ён пра сябе. Ясь прыехаў у госцi да сваёй бабулi. Даўно ён тут ня быў, гадоў пэўна 45, з таго часу калi паехаў працаваць i жыць у горад. Цяпер Ясю 83. На грудзях блiшчэлi медалi Вялiкай Айчыннай Вайны з фашыстамi. У руках была сумачка, з якой выдзялялiся некалькi паўлiтровачак. Звенючы пакетам Ясь пайшоў па сцежачцы да вёскi. Вось i хата. Старая, струхнеўшая, але стаiць, яшчэ з часоў Пятра-1. Па двары ўжо не бегаюць куры, гарод парос пырнiкам, у хлеве не хрукаюць свiнкi. Ясь, апiраючыся на кiёчык, падыйшоў да дзвярэй, i па звычцы маладосцi, калi прыходзiў с танцаў п'яны, выбiў дзверы нагой. Але ж ён цяпер не той малады хлопец, i таму грохнуўся аб глебу, i не мог падняцца. Ясь дапоўз да сцяны, i абапiраючыся аб яе, падняўся, цяжка дыхаючы. З хаты веяла перагарам. Шмат ...