Дзень святога Валенцiна.
Алiк сядзеў у сваiм пакоi, i балдзеў пад песню Кабзона "Украiна-нэнька". Заўтра будзе дзень усiх закаханых, i Алiк хацеў яго добра адсвяткаваць, зрабiць падарунак сваёй дзяўчыне. Сёння днём ён поўзаў па ўсiх крамах, каб знайсцi гэты падарунак, але нiчога акрамя гарэлкi дамоў не прынёс. I зараз сядзеў за стаканам, i балдзеў...
Песня скончылася, i Алiк "вярнуўся на зямлю". Улiў cтакан, другi, i бухнуўся спаць там дзе i сядзеў.
Ранiцай ён прачнуўся i пайшоў папiць ад смагi. Потым парыгаў, але галава ўсё роўна балела. У дзверы нехта пастукаў. У хату увайшла Маруся, суседка, што працавала даяркай. -"Вiншую з днём святога Валенцiна"- сказала яна, i паставiла на стол трохлiтровiк самагонкi...Грэх было не выпiць за такое свята. I Алiк насмактаўся разам з суседкай...Маруся заснула ў сваiх рыгах. А Алiк пайшоў дабаўляць...Ён коўзаўся па дарозе ў накiрунку крамы. Але так i не дайшоў, абрубIўшыся пасярод дарогi.
А яго дзяўчына, Алеська, так i не дачакаўшыся Алiка ранiцой з падарункам, пайшла да свайго суседа, назло...I цяпер ляжала дагары ботамi пад сталом, i нешта хацела сказаць, а можа пяяла. Цяжка было разабраць...
А назаўтра Алiк i Алеська сустрэлiся ў краме. Абое прыйшлi пахмяляцца. А потым разам пайшлi дамоў да Алiка.
Хто як правёў свята, яны друг другу не расказвалi, бо не было чаго апавядаць, нiякiх уражанняў у памяцi не засталося.
-"I свята гэта не такое ўжо i вясёлае"- сказаў Алiк, разлiваючы гарэлку па стаканах -"Як i просты дзень, нiчога асаблiвага."
Алеська толькi кiўнула ў адказ, i ўкулiла чарку, закусiўшы гнiлой катлецiнай…
Комментарии
Отправить комментарий