Iржавы аўтобус фыркаючы спынiўся каля нейкага шалашу. Гэта быў прыпынак. У шалашы хавалiся людзi ад дажджу, калi чакалi аўтобуса. З дзвярэй вылез Ясь. "Родныя мясцiны, прырода, прыгажосць!" - усклiкнуў ён пра сябе.
Ясь прыехаў у госцi да сваёй бабулi. Даўно ён тут ня быў, гадоў пэўна 45, з таго часу калi паехаў працаваць i жыць у горад. Цяпер Ясю 83. На грудзях блiшчэлi медалi Вялiкай Айчыннай Вайны з фашыстамi. У руках была сумачка, з якой выдзялялiся некалькi паўлiтровачак. Звенючы пакетам Ясь пайшоў па сцежачцы да вёскi.
Вось i хата. Старая, струхнеўшая, але стаiць, яшчэ з часоў Пятра-1. Па двары ўжо не бегаюць куры, гарод парос пырнiкам, у хлеве не хрукаюць свiнкi. Ясь, апiраючыся на кiёчык, падыйшоў да дзвярэй, i па звычцы маладосцi, калi прыходзiў с танцаў п'яны, выбiў дзверы нагой. Але ж ён цяпер не той малады хлопец, i таму грохнуўся аб глебу, i не мог падняцца.
Ясь дапоўз да сцяны, i абапiраючыся аб яе, падняўся, цяжка дыхаючы. З хаты веяла перагарам. Шмат гадоў гэты водар не выходзiў адсюль. У хаце нiкога не было. На кухнi стаяў драўляны стол i дзве табурэткi. На стале стаяў недапiты трохлiтровiк самагонкi. Ясь паставiў каля печы пакет, i выйшаў на вулiцу. -Дзе ж бабуля? Няўжо памерла? Але ж не можа такога быць. Схадзiць спытать у каго?
Ясь пайшоў праз дарогу да суседняй хаты. Там на лавачцы сядзелi дзве бабкi, i трындычэлi, пакурвачы цыгаркi. Ясь паздароваўся, i спытаў: "Цi ведаеце, дзе баба Iнця?"
- "Не, дзядуля"- адказалi бабкi -"Напэўна недзе каля "аўталаўкi."
- "А дзе тая аўталаўка? - спытаў Ясь.
- "Там" - i бабкi паказалi ў розныя бакi. А потым пачалi спрачацца адна з адной - чыя праўда.
А Ясь, так i не дабiўшыся толку, пайшоў блукаць па вёсцы... Нiхто ўжо не бегае тутака як раней, не разбiвае лбы...
Ясь знайшоў бабку на абочыне ў траве. Яна ляжала тварам у зямлю, i сапела. На ёй былi адзета стары свэтар, трыко, кеды, i модная хустка завязаная банданай. Ясь пачаў будзiць бабулю, але тая не звяртала ўвагi на штуршкi. Тады Ясь схадзiў дахаты за тачкай, пагрузiў старую, i папёр...
Ясь сядзеў папiваючы з гарла трохлiтровiка самагоначку, як бабка ачуняла. Яе вылупленыя вочы глядзелi нiчога не разумеючы: "Ты хто?"
- Бабуля, гэта я, унук твой - Яська.
- "Ааа" - бабка паднялася i пачала абдымаць унука - "сколько лет сколько зим."
У Яся ледзь косцi не трэснулi ад гэтых абдымак. Яшчэ мелiся сiлы ў бабусi, неблага захавалася ў свае 123 гады, такая ж рухавая, такая ж спрытная...
- "Ну садзiся, унучок, вып'ем" - i баба пабегла ў склеп за новым слоiкам.
- "Вось, свой, 96 градусны" - хвалiлася баба, налiваюсы сэм у заплеснявелы стаканец - "Як жывеш унучок?"
- Ды на пенсii ўжо даўно. А так: нiчога цiкавага. А ты як?
- Ооо, ты б на маiм месцы, не вытрымаў...
Не было сухога дня у бабкi, i ўжо даўно. Яшчэ з дзяцiнства пачынала яна лактаць. Хадзiць яшчэ не ўмела, а ўжо рукi да бутэлькi цягнулiся. Пакуль у малако спiрту не дабаўлялi, равела ва ўсё горла. А пасмокча з сосачкi, i спiць спакойна. А было ж гэта яшчэ пры цары...
Як парасла крыху, дык увесь час яе бацькi знаходзiлi каля флягi з бражкай. Куды ўжо не хавалi яны гэтую флягу, нават у зямлю закопвалi. Напэўне быў у яе прыродны нюх.
Як ужо дзеўкай стала, усе сяброўкi з хлопцамi ўжо гулялi, а Iнця з бутэлькай пасярод дарогi поўзала. Адзiн хлопец суседскi, таксама алкаш, увесь час дахаты яе прыцягваў за ногi. Разам пiлi, а потым i пажанiлiся.
Усiх бабка перажыла. Адзiны ўнук застаўся, i куча пра-пра-пра i тд i тп унукаў, усiх i не запамятаеш. Але ў госцi толькi Ясь прыехаў за апошнiя гады.
Нядаўна карэспандэнты з тэлебачання прыязджалi, каб зрабiць рэпартаж пра самую старую бабку ў свеце. Дык яны так панажыралiся з бабуляй, што папрапiвалi свае камеры, мабiльнiкi, i назад на папутках толькi праз месяц паехалi.
А зараз баба Iнця з унукам дапiвала ўжо другi трохлiтровiк.
- "А былi ж часы..." - успамiнала бабка - "Як мне на 120-годзе новы беларус дзве бочкi спiрту падарыў. Дык тока на год i хапiла. Каб жа кожны год дарылi...Зараз жа ў склепе скора сэм кончыцца, i што тады?"
За сваё жыццё многа ўсяго бабка перапiла, i тармазных жыдкасцяў, i адэкалонаў. Яна пэўна як памрэ, дык i разлагацца не будзе, бо ўся праспiртованая.
...Пракрычаў певень. I Ясь адкрыў вочы. Бабка ўжо мiтусiлася па хаце, ставячы на стол.
-"Цяжынька?" - спытала Iнця - "Сядзь, выпi, палягчэе!"
Ясь iзноў глынуў...Так да паўначы яны i глыталi, гаворучы пра жыццё, i ўспамiнаючы былое.
...Прайшло паўгода. Ясь ляжаў пад сталом ссiнеўшы. А бабка ўсё пiла i пiла, залiваючы заадно i Ясю ў горла за кампанiю. Бабка нават не ела, у яе ўжо даўно i зубоў не было. А навошта, спiртное ёй замяняла ўсё. Усе карысныя рэчывы патрэбныя арганiзму былi ў iм.
А Ясь нават ачуняць не мог. Бабка яму ўсё залiвала i залiвала. У Яся была п'яная кома...Але ж якi адхадняк быў у яго калi скончылася самагонка...Ясь сядзеў вылупiўшы вочы, i не разумеў: дзе ён i хто ён. У галаве гудзела. А бабка ўжо недзе насiлася па вёсцы, шукаючы пахмелкi.
А Яську потым забрала "Хуткая дапамога". Палажылi яго ў псiхушку, дзе ён i пражыў свае апошнiя днi.
А баба Iнця i зараз недзе локча самагоначку..

Комментарии
Отправить комментарий