Пра тое, як нарадзiўся Геракл вы напэўне ўжо ведаеце. А вось пра подзвiгi - пэўна слаба.
Ну вось. Жанiўся Геракл. Дзецi ў яго з'явiлiся. Але любiў ён выпiць. Аднойчы налактаўся ён гарэлкi, а дзецi поўзалi побач...ну, ён схапiў iх - i ў печку. А потым и жонку за кампанiю. А ранiцай прачнуўся: дзе дзецi, дзе жонка?
А Зеўс, ягоны бацька, усё яму расказаў, i прызначыў яму наказанне: зрабiць 12 подзвiгаў, толькi тады яму будзе прабачэнне.
Пайшоў Геракл на службу да цара Эўрысфея, каб адбыць пакаранне. I загадаў яму Эўрысфей спачатку забiць льва, якi нападаў на вёскi, i ўсix сжыраў.
Пайшоў Геракл льва лавiць. Леў у гэты час спаў у сваёй пячоры, нажраўшыся чалавечыны. Распалiў Геракл вогнiшча каля ўваходу...Леў учадзеў, i сканаў. Геракл здзёр шкуру, i зрабiў сабе адзенне.
Потым паслаў Эўрысфей Геракла забiць Лернейскую Гiдру. Прыйшоў той на балота, стаў кiдаць у ваду камянi...Выскачыла Гiдра з дзевяцью галовамi, стала шыпець на героя. Геракл схапiў меч, i стаў сячы галовы налева-направа...А яны адрастаюць...Стамiўся Геракл, сеў, паплакаў. Ды такiя нэрвы i злосць яго потым прабралi, што кiнуў ён свой меч, i папёр на Гiдру ўрукапашную. Лупiў ён яе рукамi i нагамi колькi моцы...Ад жудасных пабояў Гiдра акачурылася.
Потым загадаў Эўрысфей ачысцiць Аўгiевы канюшнi. Навозу там куча было, шмат гадоў збiраўся. Схапiўся Геракл за шуфель...кiдаў-кiдаў, а навоз не сканчаецца. Псiхануў Геракл, пачаў усё ламаць-крушыць. Праламалася падлога, а пад канюшнямi рэчка цякла...вось навоз увесь i сцёк у раку...рыбы здохла дай-божа. Была экалагiчная катасрофа, самая моцная ў тыя вякi..
Потым захацелася Эўрысфею яблычкаў паесцi. А так як у Грэцыi яблыкi не раслi, то рушыў Геракл на поўнач...Iдзе, бачыць: мужык стаiць, неба трымае. Ну i запытаў Геракл у яго: дзе тут яблыкаў знайсцi? Мужык кажа: а ты тут за мяне пастаi, неба падзяржы, а я збегаю за яблыкамi... Ладна, адпусцiў Геракл мужыка, стаў неба дзяржаць. А мужык уцёк. Доўга яго не было, i рашыў Геракл кiнуць гэту дурную справу...навошта неба дзяржаць?
Тога прыдурка Геракл потым дагнаў, змучаў да смерцi за падман. А пасля пайшоў далей шукаць яблыкi.
Вось i найшоў ён яблыню, вырваў з каранём. Навошта яшчэ мучацца, трасцi, збiраць? Лепi адразу ўсё дрэва прынесцi...Наеўся Эўрысфей яблыкаў няспелых, прабраў яго панос, тры днi ён з гаршку не злазiў.
Апошнiм загадам Эўрысфея было: прывясцi шасцi-галовага сабаку з царства Аiда.
Так ужо абрыдзеў Эўрысфею Геракл, што той спадзяваўся што з пекла герой ужо не вернецца.
Страшна было Гераклу лезцi ў дзiрку, што вяла ў царства мёртвых. Глынуў ён дзеля смеласцi паўлiтровачку, i скокнуў… Дайшоў Геракл аж да самаго цара Аiда, i паставiў тога перад фактам: мне патрэбен твой сабака...
- Ну ты дзерзкi, чувак… Лiтр белай, дзе вiна - i сабака твой.
На тым i парашылi. Павёў сабаку Геракл да Эўрысфея...Той як убачыў, то у свае пялёнкi i налажыў ад жаху, высраў апошняе, разам з кiшкамi...ну, i здранцвеў.
А Геракл асвабадзiўшыся ад служення, i атрымаўшы пращэнне ад Зеўса, пайшоў дахаты, i адмецiў гэта дзела бочкай харошага дзяшовага вiна. I увайшоў у запой да канца дней сваiх.
Комментарии
Отправить комментарий