Восень раскiдала
Пад нагамi лiсце.
Усё iдзе няўдала,
І дзе знайсцi мне выйсце,
Каб выйсцi
З таго што робiцца ў жыццi.
I хто падкажа: у якi мне бок iсцi,
I дзе знайсцi
Мне тога чалавека,
Якi мне дапаможа,
Параду дасць як лепей
Далей мне жыць.
Цi можа
Мне прапануе грошы,
Калi ў яго iх куча.
I будзе ўсё тады блiскуча.
Я слухаю размовы,
Чыесцi прапановы.
I многа думак новых
У галаве ўзнiкае :
Цi адшукаю
Я тое, што чакаю?
Цi атрымаю асалоду,
Ад таго што я патрэбен?
Цi загарыцца мая зорка
У чорным небе.
Я чытаю творы,
Раз ужо каторы,
Якiя сам пiшу,
Якiх ужо тут - мора.
Яны дапамагаюць,
У радасцi i ў горы,
I мне даюць надзею,
Што можа нават скора
Прыкмецяць маю творчасць,
Дапамагчы захочуць.
Але гады праходзяць,
І гэта не клапочыць
Амаль зусiм нiкога.
Мне кажуць : "Гэткiх многа".
А Я, скажу вам, людзi:
Такi адзiн на свеце.
Такiх ужо не будзе,
Нiколi не знайдзеце.
I як я здохну недзе,
То ўсё што я прыдумаў
Згарыць. I попел вецер
Развее па планеце...
Комментарии
Отправить комментарий