I пажаданняў ад усёй душы.
I не дарыце мне дэзадарантаў.
Хачу каб проста да мяне прыйшлi.
Ды i не толькi ў гэты дзень, а кожны вечар,
Калi знайшоўся вольны час у вас.
Пацiснiце руку мне пры сустрэчы.
I я вас павiтаю у адказ.
I не глядзiце вы ў мае кiшэнi.
Глыбей зiрнiце, аж у самы нутр.
I можа, калi ўбачыце блiжэй,
То зразумееце, што быў я не кранутым.
Заўсёды быў гатовы памагчы,
Але садзiлiся на шыю людзi.
Абутымi нагамi па плячы,
Працягвалi адносiны паскудзiць.
А я на вас не крыўджуся зусiм,
Што падарунак мне - падман вашых усмешак.
Таксама ж усмiхаюся усiм.
Але, ужо не давяраю вам як перш.
Комментарии
Отправить комментарий