Купiў Пецька магнiтафон, дзвюхкасетны, iмпартны. Прывёз дамоў, паставiў на стол, уставiў касету - не iграе. Дастаў касету - парваная. Потым другую парвала. Узяў Пецька магнiтафон, i кiнуў аб дзверы. А тут як тут, суседка дзверы адчыняла… I магнiтафонам у лоб атрымала. Адразу i сканала. Пецька спужаўся. Схапiў яе за валасы, i адцягнуў у кладоўку, пакуль не сцямнее, каб закапаць. Закiдаў труп мяшками з мукой. I пагнаў гуляць як нiчога i не было. Магнiтафон жа застаўся ляжаць на падлозе.
Вечарам з працы вярнуўся бацька, п'яны як бэля. Шморгаючы ботамi ён зайшоў у пакой Пецькi, i зачапiўся за магнiтафон. I так ён добра звалiўся, што рассек сабе лоб аб падлогу, атрымаў строс мазгоў, i загнуўся.
Пецька вярнуўся дамоў, бачыць: бацька п'яны ляжыць. Ну i няхяй сабе ляжыць, раз напiўся як дурны. Пецька паставiў магнiтафон на стол, i папёрся ў кладоўку. Ужо сцямнела,i можна было закопваць суседку. Мацi дамоў сёння не прыйдзе, бо працуе суткамi. Так што можна спакойна рабiць справу.
Пецька закапаў суседку за хлевам. Каб не было вiдна, залажыў дзёрнам. А пасля пайшоў у мяккую пасцель, i захрапеў.
Ранiцай яго разбудзiла мацi. Сёння апошнi званок у школе. А бацька ўсё нiяк не працверазее, так i ляжыць ля парогу. Тут як раз з сёняшняга дня ў маткi отпуск пачынаўся, i яна з Пецькам паедзе на Кiпр адпачнуць. А бацька няхяй сабе п'е колькi ўлезе...
Калi праз месяц яны вярнулiся, то ў хаце быў моцны смурод, поўная куча мух, i чарвякоў на падлозе...
Матка ў працiвагазе пацягнула харанiць бацьку. Пацягнула за хлеў, стала капаць яму.
Раптам наткнулася на нешта цвёрдае… Пэўна камень. Яна абкапала па кругу, i ўбачыла галаву… Матка сканала ад разрыву сэрца.
Застаўся Пецька сiратой. Пазваў ён майстра, каб той магнiтафон яму направiў. Прыйшоў майстар, раскруцiў яго, усунуў вілку ў разетку, пачаў кавырацца. Але нешта не туды ўлез, клемы перамкнула, па целу прайшоў разрад… І майстар лунуў.
А Пецька пасля ўсiх гэтых здарэнняў з'ехаў з глузду. Ён збегаў за сякерай, i стаў сячы магнiтафон са ўсёй злосцю, але крыху не разлiчыў: i адсек сабе нагу. Ад страты крывi ён, як i ўсе астатнiя адкiнуў канькi...
Вось якi несчаслiвы магнiтафон папаўся Пецьку.
Комментарии
Отправить комментарий