Алесь Рыновiч. Жыццё i творчасць.
Нарадзiўся ў лесе пад бярозай, калi бацькi устроiлi пiкнiк на сваёй любiмай паляне. Яны былi п'яныя, i не маглi зразумець хто нарадзiўся, сын цi дачка. Ды i цвярозы б не пазнаў, бо не было ў дзiцяцi адметных прыкмет прыналежнасцi полу. Бацькам здалося што гэта дачка, бо не было прычындалаў, i назвалi яго Алеся.
Малая Алеся пайшла ў 1 клас. Настаўнiкi былi заўсёды злыя з бадуна, i бiлi дзяцей. Алеся кожны дзень вярталася са школы ледзь жывая, збiтая. Калi бацькi пыталiся што здарылася, Алеся адказвала: "са ступенек упала", як вучылi казаць настаўнiкi.
У 7 класе Алеся ўжо сама пачала пiць з настаўнiкамi. Яе перасталi збiваць, шрамы знiклi. Дамоў яе цяпер прыносiлi ў моцным алкагольным ап'яненнi. I ў той час яна пачала пiсаць свае творы.
У 20 год у Алесi пачалi расцi вусы i барада. I яна змянiла iмя на Алесь.
Алесь быў мутантам, гэта была жанчына з мужыцкай рожай. Бацькi зачалi яго сп'яну.
Алесь хацеў нават павешацца, але быў бедны, i не хапала грошаў на вяроўку з мылам. Хацеў утапiцца, але ўмеў плаваць. Хацеў усунуць палец у патрон для лямпачкi, але не было святла. Пырнуў сябе нажом, але яго выратавалi. Ён стаў iнвалiдам, паралiтыкам, рухалася толькi адна рука, i больш ён сябе забiць не мог.
Лежучы ў рэанiмацыi, ён пiсаў творы, пiсаў у вутачку, какаў у гаршок.
У 43 гады памёр ад насмарка, захлябнуўся саплямi.
Заставiў пасля сябе шмат твораў.
Творчасць.
Галоўнай тэмай яго твораў была п'янка. Пiсаў пра сваё дзяцiнства, пра тое як быў дзяўчынай.
У школьным курсе вывучаецца раман Алеся Рыновiча "П'янтос i алкагалiчка".
Знакамiтым вершам Рыновiча стаў верш "Зялёнка", дзе апавядаецца як мужык шукаў выпiць, але акрамя зялёнкi нiчога не было. I ён выпiў яе, i атрымаў такi кайф, што пасля гэтага купляў у аптэцы толькi зялёнку. Але хутка яна скончылася, i пачалiся ломкi, мужык увесь пазелянеў...Канчаецца верш звяртаннем да прэзiдэнта, каб у аптэкi прывозiлi больш зялёнкi.
Апавяданне Рыновiча "Паршывыя бацькi" прысвечаны яго бацькам, якiя зрабiлi яго такiм.
У апавяданнi "Казёл" шмат нецэнзурных слоў, таму ён застаўся не надрукаваным. Тут казлом называецца хлопец, якi кiнуў Алесю.
Але па сацыялагiчным апытаннi самым папулярным з'яўляецца фантастычны раман "Малпы таксама локчуць".
Пераказ.
Франак усё жыццё марыў паляцець на месяц. Ён ужо 15 год майстраваў шатл па чарцяжах Пентагона, якiя ён купiў у аднаго шпiёна за бомбу вiна. Той шпiён за бутэлку што пажадаеш мог дастаць.
I вось нарэшце скончыў Франак свой лятацельны апарат. 15 год ён не пiў спiртнога. Ён яго сабiраў у палёт на ўсялякi выпадак. Можа якiх лунацiкаў там сустрэне, дык будзе што паставiць за сустрэчу. 2 вялiзныя бочкi cпiрту красавалiся у грузавым адсеку.
Вось надыйшоў той дзень. Франак залез у свой шатл. З сабой за кампанiю ён узяў малпачку Сямёна. Загулi маторы, i апарат узляцеў у неба...
Але ў палёце збiлася навiгацыя, i касманаўты апынулiся зусiм не там дзе хацелi. Шатл бухнуўся ў нейкiя джунглi на нейкай незнаёмай планеце. Вандроўнiкаў выцягнулi з разламанага апарату мясцовыя абарыгены падобныя на малпаў. Яны павялi iх да важдя.
Абарыгены хацелi iх з'есцi, але Франак прапанаваў галоўнаму бутэльку. Той паспрабаваў, i закайфаваў. Затым, як выпiў больш, пачаў танцаваць.
Праз два днi ўжо ўсе абарыгены прыстасавалiся да выпiўкi.
Але праз год пойла скончылася. Пачалася вялiкая ломка. Усе былi злыя. I Франак з Сямёнам цiхонька змылiся. Iшлi яны, iшлi, ужо канчалiся сiлы, Франака душыла смага. Ён бухнуўся на зямлю. А перад ягоным тварам цёк маленечкi ручаёк. Франак сербануў з яго...гэта была не вада, а спiрт… Ён патрапiў у рай...
Комментарии
Отправить комментарий