Грукалi колы цягнiка. У вагоне сядзела куча народу. I нейкi хлапец апавядаў адной бабцы гiсторыю свайго жыцця...
- Сёння б было 2 гадочкi майму Вадзiмку. Ён якi харошы хлопчык быў, усмiхаўся шчыра, у вочы так глядзеў...
- А што з iм стала, сынку?
- Памёр, цётка. Затаптаў яго адзiн алкаш на трактары. I што ўжо думаў, калi за руль садзiўся? А Вадзiмку крыху больш за год тады было...
- Дык што, такi малы, а ўжо адзiн на вулiцы гуляў? Не даглядзелi?
- Чаму? Ён яшчэ хадзiў слаба. У калясцы ездзiў. Нiна мая яго ў той дзень на прагулку вывезла. Калясачка такая прыгожая была, чырвоненькая, на народзiны нам падарылi яе. Пагода прыемная, сонечная была, сняжок. А тут гэты трактар...
- Дык а жонка што ?
- I яе разам затаптаў. Ай, як толькi ўспомню...А яны ж па тратуары iшлi. Снег чырвоным стаў, толькi калясачка колеру не страцiла. Ах як жа Вадзiмка галасiў тады...Мацi дык адразу сканала. А трактарыст яшчэ вылез, i стаў бiць Вадзiмку, каб не крычаў. Ботамi сваiмi, ды па галоўцы. А цемечка яшчэ не заросшы было...
- I што трактарысту было?
- Пасадзiлi.
- На колькi ?
- Не на колькi, а на электрычны штуль. Далi б яго мне, я б яго пасадзiў...ды на кол. Я ж тады на працы быў. Думаў: вярнуся дамоў, да сям'i, а тут... На каго ж ты мяне кiнула? А дачушка, што з ёй будзе?
- У цябе яшчэ i дачушка ёсць?
- Але. Чацвёрты годзiк пайшоў. Мучаецца бедная, ножкi не кратаюцца, сядзiць увесь час у крэсле...Да яе зараз еду, праведаць. Мацi мая даглядае, бо я працую.
А Нiна, якая прыгожая дзяўчына была. Я яе так кахаў. I кветкi кожны вечар прыносiў. А вось на табе...На трэццiм месяцы была...Няма шчасця ў жыццi. Сёння нап'юся за дзень нараджэння Вадзiмкi, каб нiчога не памятаць.
I хлопец заплакаў.

Комментарии
Отправить комментарий